Тыдзень роднай мовы - Чернянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

    З 19 верасня ў ДУА «Чарнянская сярэдняя школа» актыўна праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Настаўнікі прапаноўвалі вучням цікавыя мерапрыемствы, а вучні ахвотна прымалі ў іх удзел.

    У панядзелак, 19 верасня, быў аформлены тэматычны стэнд, выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Акцэнт быў зроблены на беларускамоўныя звароты ветлівасці.

    У аўторак, 20 верасня, вучні сталі ўдзельнікамі конкурса віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Вучні 6-11 класаў сталі ўдзельнікамі паказа адзення ў традыцыйным стылі “Будзь у трэндзе”.

   У сераду, 21 верасня, пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пазняк В.Р. вучні прынялі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

  У чацвер, 22 верасня адбыўся гастранамічны фэст “Беларуская кухня” з удзелам вучняў і класных кіраўнікоў.

  На працягу тыдня праводзілася віктарына “Спазнай Беларусь”, Квэст-гульня “Фальклор, фальклор –душа народа”, дзейнічала выстава “Скарбонка гістарычнай памяці”.

     Тыдзень запомніўся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо  ў мове захавана гісторыя нашага народа.

     Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта, яна злучае людзей у адзін народ. Такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.